Напярэдадні абвяшчэння вынікаў прэміі мы паразмаўлялі са старшынём журы прэміі Андрэем Хадановічам, пра тое, чым цяпер жыве літаратура Цэнтральнай Еўропы.
18 кастрычніка адбудзецца сумесная гала абвяшчэння прэміі Цэнтральнаеўрапейская літаратурная прэмія «Ангелус» ва Уроцлаве». 2025 года. У кароткім спісе прэміі сем кніг з сямі краін на сямі мовах. Сёлетняя прэмія «Ангелус» аказалася адной з самых разнастайных за дваццацігадовую гісторыю прэміі. У фінал трапілі кнігі з Албаніі, Аўстрыі, Босніі і Герцагавіны, Эстоніі, Латвіі, Польшчы і Украіны.
Кнігі адбірала журы ў складзе: Андрэй Хадановіч (старшыня), Бернадэта Дарска, Добрава Лісак-Гембала, Ежы Мадзейскі, Паўліна Малохлеб, Томаш Мізеркевіч і Мацей Роберт.
Напярэдадні абвяшчэння вынікаў прэміі мы паразмаўлялі са старшынём журы прэміі Андрэем Хадановічам пра тое, што было для новым і нечаканым?
— Для мяне праца ў журы такой важнай, уплывовай узнагароды, гэта, канешне, выклік і нагода пахвалявацца, адчуць сябе самазванцам. З іншага боку, калі я выкладаў літаратуру замежную ва ўніверсітэце, я заўсёды цікавіўся навінкамі замежнай літаратуры, для мяне было істотна, хто перакладчык, хто перакладчыца, як гэта зроблена. А ў некі момант, акрамя любові да французаў, ангельцаў, амерыканцаў, немцаў, я зразумеў, што Сярэдняя ці Центральная Еўропа, гэта сапраўдны феномен, які мая сваё напаўненне, і мы да яго належым, які маюць сваю ментальнасць, які мае свой светапогляд і тэмперамент, які ўсведамляе сябе паміж вялікімі гістарычнымі імперыямі. Здаецца, Мілан Кундэра, калісьці сфармуляваў, што быць Цэнтральным Еўрапейцам гэта ўсведамляць, што пра новым тэктанічным зруху тваю краіну цалкам могуць праглынуць. У тым сэнсе, што ты можаш з усіх сіл супраціўляцца, але гэтых сіл можа не хапіць. І гэта задае своеасаблівую оптыку, гэта задае большую ўражлівасць, большую павагу да адрозненняў, да сваёй мовы, да сваіх традыцый.
Слухайце размову ў аўдыяфайле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч